Следства па справе Юрыя Данькова працягнулі на тры месяцы

Ці будуць уладальніка Dankoff Club трымаць надалей пад вартай, пракуратура пакуль не вызначылася. На гэта ў яе ёсць каля 10 дзён, адзначае БелаПАН.

Нагадаем, Данькова затрымалі 4 верасня 2012 года. Яго вінавацяць у выкарыстанні занятку прастытуцыяй ці стварэнні ўмоваў для занятку прастытуцыяй, учыненых службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Перад тым Следчы камітэт пачаў крымінальную справу супраць мастацкага кіраўніка і адміністратара Dankoff Club. Уласна іх і падазраюць, што з 2006 года яны давалі памяшканні ў клубе для занятку прастытуцыяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі