Shuma завяла сайт і заклікае да калабарацыі электроншчыкаў

Этна-электронны праект Shuma, лідарам і рухавіком якога з'яўляецца спявачка Руся, запусціў сайт. Зайшоўшы на старонку www.shuma.by аматары сучасных музычных плыняў могуць пачуць новы рэмікс Shuma ад беларускага біт-мэйкера і прадзюсера Deech пад назвай “Ды гула пчолка”, а таксама дэманстрацыйныя фрагменты песень "Ой еду я дарогаю" і "Ды гула пчолка". Але самае галоўнае, дзеліцца мэтамі Руся, на сайце выкладзеныя вакальныя дарожкі, з якіх могуць узнікнуць новыя рэміксы.

Руся: “Мы б хацелі справакаваць новую хвалю ў электроннай музыцы і запрасіць дыджэяў да супрацаўніцтва. Дзеля гэтага мы выклалі на сайце два вакальныя трэкі, якія кожны жадаючы можа сцягнуць, апрацаваць і зрабіць новыя рэміксы. Мне падаецца, што такія калабарацыі здольныя крыху ўзрушыць наш электронны беларускі свет, і прапанаваць электронным музыкам, звяртацца не да замежных спевакоў, а паспрабаваць працаваць з нашым аўтэнтычным матэрыялам”.

Нагадаем, дэбютны альбом праекту Shuma павінен з’явіцца ў верасні 2012 года.

Фота: www.ultramusic.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі