Севярынца рыхтуюць да вызвалення?

Такую выснову зрабіла атэстацыйная камісія камендатуры ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна. У абед сустаршыню Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Паўла Севярынца выклікаў намеснік начальніка камендатуры. Ён зацікавіўся, ці не збіраецца палітык прызнаваць сваю віну. Севярынец адказаў адмоўна, паведамляе “Наша Ніва”.


Тым не менш яго можа чакаць датэрміновае вызваленне ці паляпшэнне ўмоваў адбывання пакарання — на падставе высноваў атэстацыйнай камісіі.

Павал Севярынец асуджаны да трох гадоў “хіміі” па справе 19 снежня. Пакаранне адбывае ў Пружанскім раёне, працуе кладаўшчыком у фермерскай гаспадарцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі