Сёння ў Брусэлі адбудзецца чарговы саміт лідараў краін Еўрасаюза

Рознагалоссі паміж сябрамі ЕС па-ранейшаму сур'ёзныя. Германія пярэчыць увядзенню еўрабондаў і паслабленням для краін, што знаходзяцца ў крызісе. Францыя, у сваю чаргу, настойвае на далейшай інтэграцыі і стымуляцыі эканамічнага росту.

Вядома, што прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд з'яўляецца актыўным прыхільнікам плана Монці. Ён разлічаны на 10 гадоў і ставіць мэтай ўмацаванне фінансавай дысцыпліны ў краінах еўразоны, а таксама прадухіленне даўгавых крызісаў у будучыні. Аднак крытыкі даказваюць, што план не вырашае існуючай праблемы, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі