Уладзіміра Някляева выклікаюць сёння ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю

Справа ў тым, што рашэннем суда палітыку забаронена выязджаць за мяжу. Падчас яго адсутнасці да яго дадому кожны дзень прыходзілі супрацоўнікі міліцыі, якія бралі тлумачэнні ў яго жонкі і суседзяў. Палітык не выключае, што да яго могуць быць прыняты новыя абмежавальныя меры.

Нагадаем, што 20 траўня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Някляева вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і прысудзіў да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прысуду на два гады. Някляеў павінен рэгулярна адзначацца ў міліцыі, вяртацца дадому не пазней 22.00, інфармаваць міліцыю пра сваіх паездках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі