Савет ЕС у панядзелак абмяркуе пытанні Усходняга партнёрства

Старшыняваць на ім будзе Вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях замежнай палітыкі і палітыкі бяспекі, віцэ-прэзідэнт Еўракамісіі Кэтрын Эштан.

На паседжанні будуць абмяркоўвацца, у прыватнасці, падрыхтоўка паседжання міністраў Усходняга партнёрства (ліпень, Брусэль) і саміту гэтай палітыкі (лістапад, Вільня).

Як паведамляе interfax.by, міністры маюць намер абмеркаваць пытанні энергетычнай бяспекі і вонкавай палітыкі з асаблівай увагай да паўднёвага калідора. Чакаецца, што ў дыскусіі прыме ўдзел еўрапейскі камісар па пытаннях энергетыкі Гюнтэр Отынгер.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі