Сябры Савета вітаюць вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і яго паплечніка Змітра Бандарэнка. Аднак Еўрасаюз па-ранейшаму настойвае на тым, каб адпусцілі ўсіх палітвязняў. Паводле падлікаў праваабаронцаў, іх на сённяшні дзень 13. Толькі ў гэтым выпадку санкцыі супраць Беларусі будуць адмененыя.
На паседжанні ў Люксембургу былі ўхваленыя прававыя акты аб стандартным выключэнні з рэжыму санкцыяў ЕС. Ён прадугледжвае замарожванне актываў беларускіх юрыдычных асобаў, сродкаў дыпламатычных місіяў і прадстаўніцтваў пры міжнародных арганізацыях.
Савет ЕС: трэба вызваліць усіх беларускіх палітвязняў
23 красавіка ў Люксембургу прайшло паседжанне Савета Еўрасаюза. Беларускаму пытанню на ім была прысвечаная кароткая дыскусія.
-
10:43 22.03.2023
-
12:58 25.07.2022