Саша Ракавец адмовіўся ад халасцяцкага жыцця (Фота з ЗАГСа)

20 студзеня адзін з самых зайздросных жаніхоў гурта IQ48, вакаліст-скакун Саша Ракавец афіцыйна зарэгістраваў свае даўнія адносіны з Наталляй Шумко. Распісаліся яны ў ЗАГСе Фрунзенскага раёну сталіцы а 9-й раніцы. Нягледзячы на любоў да гучных "пасядзелак”, зрабілі яны гэта без лішняй помпы.

"Ды вось ужо адзначаем у сямейным коле, - дзеліцца падзеяй шчаслівы малады. – Мы, магчыма, потым асобна моладдзю збяромся і пасядзім дзе-небудзь. А нейкія гіпер-мега-канцэрты – не зараз... У нас зараз крыху іншыя задачы".

Рэдакцыя "Еўрарадыё" шчыра віншуе Аляксандра ды Наталлю і жадае, каб хэві-метал-рокавае жыццё "здаровых ласёў" толькі станоўча ўплывала на іх адносіны! Ну, і... сэкса вам у хату!)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі