Рэканструкцыя мінскага стадыёна "Дынама" пачнецца ў кастрычніку

У бліжэйшы час мусіць быць вызначаныя сума і стаўка крэдытавання для рэканструкцыі самай вялікай спартовай арэны нашай краіны. Як паведамляе БЕЛТА, у Мінгарвыканкаме не выключаюць, што кантракт з венгерскай кампаніяй можа не быць падпісаны. Тады працы на "Дынама" пачнуцца ў кастрычніку 2012-га "сваімі сіламі".

Інфармацыю пра рэканструкцыю пацвердзіў Еўрарадыё дырэктар стадыёна "Дынама" Уладзімір Вільчынскі. Што праўда, чыноўнік зазначыў, што планаў рэканструкцыі пакуль што не бачыў.

Нагадаем, што ў выніку рэканструкцыі беларуская сталіца атрымае нацыянальны футбольны стадыён без бегавых дарожак, з трыбунамі на 40 тысяч гледачоў. Праект мусіць быць завершаны ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі