Прэзідэнту Літвы ўручылі зварот у сувязі з палітвязнямі ў Беларусі

Прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці звярнуліся да прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ ў сувязі з рэпрэсіямі беларускіх улад падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 года і пасля іх, паведамляе LT Delfi 

Зварот падпісалі 19 няўрадавых арганізацый, фондаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Літвы, Арменіі, Швецыі, Нарвегіі, Даніі, ЗША, Чэхіі, Канады, Славакіі, Нямеччыны і Польшчы.

Прадстаўнікі міжнароднай грамадскасці выказалі надзею на тое, што прэзідэнт асабіста звернецца да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем вызваліць палітвязняў і скасаваць крымінальныя і адміністрацыйныя справы, узбуджаныя ў сувязі з падзеямі 19 снежня.

Літва падтрымлівае моцныя гістарычныя сувязі з жыхарамі Беларусі, а старшынства Літвы ў Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ) - гэта ўнікальная магчымасць узяць ініцыятыву і пачаць афіцыйны дыялог з беларускімі ведамствамі пра вызваленне палітвязняў, лічаць аўтары звароту.

фота: ru.baltic-review.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі