Прэмію імя Льва Сапегі атрымае палітолаг Алесь Лагвінец

Прэмія імя Льва Сапегі даецца за выдатны ўнёсак у фармаванне і развіццё грамадзянскай супольнасці і пабудову незалежнай, дэмакратычнай Беларусі.

Узнагароджаны зможа цягам году займацца навуковай працай у Польшчы. Таксама Лагвінцу дадуць магчымасць чытаць лекцыі для польскіх студэнтаў пяці ВНУ — Варшаўскага, Ягелонскага і Уроцлаўскага ўніверсітэтаў, а таксама універсітэта імя Адама Міцкевіча і ўніверсітэта ў Беластоку. Менавіта гэтыя навучальныя ўстановы ў 2006 годзе заснавалі прэмію.

Дарэчы, з 2006 па 2010 год ганаровым патранатам прэміі быў прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі, у 2011-2012 гадах — прэзідэнт Браніслаў Камароўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі