Першую прэмію імя Ежы Гедройца атрымаў Павал Касцюкевіч

Цырымонія ўручэння прэміі прайшла сёння ў Мінску. Пераможца атрымае сертыфікат на суму ў 105 мільёнаў рублёў ад Сомбелбанка. На другім месцы апынуўся Альгерд Бахарэвіч са сваёй “Малой медычнай энцыклапедыяй”, яго ўзнагародзяць месячнай вандроўкай ва Уроцлаў і магчымасцю выдаць кнігу ў Польшчы. Трэцяе месца дасталася Андрэю Федарэнку з кнігай “Мяжа”, ён атрымаў месячную стыпендыю ва Уроцлаве.

У шорт-ліст прэміі ўвайшло шэсць аўтараў. Апроч названых лаўрэатах туды трапілі Аляксандр Лукашук з кнігай “След матылька. Освальд у Мінску”, Уладзіслаў Ахроменка (“Тэорыя змовы”) і Артур Клінаў (“Шалом”).

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручалася сёлета ўпершыню. Намінантам мог стаць беларускамоўны аўтар празаічнай кнігі.

Фота nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі