Прэм'ер Сербіі стаў ахвярай эратычнага розыгрышу (відэа)

Прэм'ер-міністр і кіраўнік МУС Сербіі Івіца Дачыч распарадзіўся правесці расследаванне і выявіць асоб, адказных за ўзнікненне няёмкай сітуацыі.

Некалькі дзён таму ён быў госцем тэлеперадачы. Прэм'ер даваў інтэрв'ю і не ведаў, што яно арганізавана ў рамках папулярнага шоў "Місія невыканальная", якое выходзіць у эфіры сербскага забаўляльнага тэлеканала Pink. Пытанні палітыку задавала несапраўдная тэлевядучая, былая фотамадэль часопіса "Плэйбой", на якой не аказалася ніжняй бялізны.

Прэм'ер-міністр, пабачыўшы гэта, паводзіў сябе стрымана, але за яго рэакцыяй на правакацыйныя паводзіны суразмоўніцы сачыла схаваная камера.

Дарэчы, анонс тэлешоў, якое пакуль не выпушчана ў тэлеэфір, быў размешчаны на партале Youtube ў аўторак і з таго часу набраў больш за 2 мільёны праглядаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі