Праезд у метро пакуль што даражэць не будзе

Пра гэта паведаміў 7 жніўня на прэс-канферэнцыі начальнік Мінскага метрапалітэна Расціслаў Юрэня. Ён нагадаў, што цяпер пасажыры плацяць 1500 рублёў за адну паездку.

Па словах Юрэні, якія перадае БелаПАН, рашэнне пра павышэнне коштаў на праезд прымае Мінгарвыканкам па ўзгадненні з Мінэканомікі, і "яно залежыць ад узроўню жыцця мінчукоў".

Таксама начальнік мінскага метро паведаміў, што  ўвосень пачнуць дзейнічаць тры новыя станцыі метро.

Фота — minsk-old-new.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі