Польскі суд таксама забараніў бел-чырвона-белы сцяг

Нагадаем, што пракуратура прызнала правільнай забарону бел-чырвона-белага сцяга падчас баскетбольнага матчу Беларусь-Літва чэмпіяната Еўропы сярод жанчын. Актывіст Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў” Ігар Шчэкарэвіч быў адным з заўзятараў, якім ахова забараніла ўжываць беларускія нацыянальныя сцягі.

Пракуратура Быдгашчы патлумачыла сваё рашэнне тым, што бел-чырвона-белы сцяг “не з’яўляецца абавязковым нацыянальным сцягам Беларусі”.

Нагадаем, што інцыдэнт з забаронай беларускага сцяга адбыўся сёлета 25 чэрвеня ў польскім горадзе Быдгашч. Служба аховы стадыёну, дзе праходзіла гульня, перашкаджала групе беларускіх заўзятараў разгарнуць бел-чырвона-белыя сцягі, а потым з ужываннем сілы выдаліла беларусаў са стадыёну. Адмову заўзятараў выйсці з залы польская пракуратура ацаніла як “актыўны супраціў супрацоўнікам аховы”. Ужыванне сілы ахоўнікамі пракуратура не лічыць правапарушэннем.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі