Плануецца сустрэча патрыярха Кірыла і Лукашэнкі

Вядома, што патрыярх Кірыл адслужыць набажэнства ў мінскай Свята-Пакроўскай царкве. Як паведамляе Радыё Свабода, запланаваная яго сустрэча з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. А ўжо ўвечары ў нядзелю патрыярх адлятае ў Маскву.

Палітолаг, рэдактарка інтэрнэт-парталу "Царква" Наталка Васілевіч мяркуе, што візіт можа быць звязаны з вырашэннем і палітычных, і ўнутраных кадравых пытанняў, з будучыняй Беларускай праваслаўнай царквы. "На парадку дня стаіць вызначэнне будучыні беларускага экзарха — хто прыйдзе на змену мітрапаліту Філарэту", — кажа Васілевіч у каментары Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі