Плантацыя марыхуаны ў мінскай кватэры (відэа)

У кватэры па вуліцы Асаналіева жыў 36-гадовы прамысловы альпініст адной з будаўнічых арганізацый. У адным з пакояў была абсталявана цэлая плантацыя, было прадугледжана абаграванне, вентыляцыя, падкормка раслін. У такіх умовах гадаваліся 28 кустоў канопляў. Аператыўнікі канфіскавалі таксама амаль 6 грамаў сушанай марыхуаны. Распачатая крымінальная справа, паведамляе прэс-служба мінскай міліцыі.

Відэа — guvd.gov.by