Першыя фота з марсахода Curiosity

Самы дасканалы апарат, які калі-небудзь адпраўлялі на Марс, даслаў першыя фотаздымкі з чырвонай планеты. Рэк, шукаць якія прызначаны Curiosity, на іх няма. Толькі горы і пясок бясконцых марсіянскіх пустэчаў.

Запуск Curiosity да Марса адбыўся 26 лістапада 2011 года, мяккая пасадка ў кратар Гейла — 6 жніўня 2012. За некалькі месяцаў апарат мусіць прайсці каля 20 кіламетраў і зрабіць аналізы марсіянскага грунту і кампанентаў атмасферы. Марсаход (дакладней яго было б назваць міжпланетнай хімічнай лабараторыяй) у некалькі разоў большы за сваіх папярэднікаў: Spirit і Opportunity.

 

Навукоўцы побач з марсаходам. Можна ацаніць памеры апарата.

Каб пасадка Curiosity была сапраўды мяккай, канструктары з NASA сабралі адмысловую капсулу.

 

Curiosity будзе вандраваць па паверхні чырвонай планеты каля аднаго марсіянскага года — прыкладна 700 зямных сутак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі