Павел Аракелян ладзіць канцэрт у падтрымку пацярпелых ад тэракту ў метро

"Мы, дзеячы культуры, можам зрабіць толькі адно — дабрачынны канцэрт, — кажа знакаміты джазавы саксафаніст, лідар гурта The Outsiders Павел Аракелян. — Усе сродкі ад якога будуць накіраваныя на падтрымку пацярпелых, людзям абавязкова спатрэбіцца вельмі сур'ёзная рэабілітацыя. Мы павінныя паспрабаваць неяк быць усе разам. Трэба даць зразумець адзін аднаму, што мы не адні, што мы ўсе спачуваем, што нам неабыякавая гэтая трагедыя, ды наогул усё, што адбываецца ў нашай краіне".

У Facebook музыка заклікае ўсіх сваіх калегаў, журналістаў ды людзей, звязаных з арганізацыяй канцэртаў, далучацца да гэтай ініцыятывы. Але кантраляваць арганізацыю збіраецца самастойна.

Павел Аракелян: "Гэта буду кантраляваць асабіста я, бо гэтая акцыя-канцэрт павінная быць вельмі якаснай. Але шмат людзей далучылася, якія ўжо выйшлі на сувязь са мной, у тым ліку і вельмі паважаныя арганізатары канцэртаў, далучыліся СМІ, далучыліся ў тым ліку юрысты і эканамісты. І мы, канешне, будзем працаваць усе разам, мабыць, як нейкі арганізацыйны камітэт".

Ніякіх стылістычных абміжаванняў на запланаваным дабрачынным канцэрце не будзе. Праўда Павел адзначыў, што драматургія канцэрта будзе будавацца такім чынам, каб ён быў дастаткова аднастайны. Гэта, па словах музыкі, мусіць максімальна палегчыць яго ўспрыняцце наведвальнікамі.

Усе жадаючыя далучыцца да ініцыятывы ў падтрыму пацярпелых падчас тэракту ў мінскім метро 11 красавіка могусь звяртацца з прапановамі да Паўла Аракеляна праз старонку ў Facebook, ці па тэлефоне +375 (29) 1211395.

Нагадаем, што для беларускага джазмэна гэта будзе не першая акцыя салідарнасці ды падтрымкі ў той ці іншай ступені пацярпелых беларусаў. На пачатку лютага Павел запісаў 15-хвілінны трэк, у якім гучалі вершы Уладзіміра Някляева. Праект "Ластаўка. Музычныя нарысы" быў закліканы ўзняць настрой і даць нейкую надзею ўсім беларусам у сувязі з тагачаснымі падзеямі ў краіне.

Фота: armjazz.net (Сяргей К. Incognito)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі