Пашпарты беларусам будуць выдаваць толькі на 10 гадоў

Пра гэта журналістам паведаміў супрацоўнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Дзмітрый Леўчанка. Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, новаўвядзенне звязана і з нядаўна ўведзенымі патрабаваннямі па выдачы віз краінамі Еўрасаюза.

Прадстаўнік МУС адзначыў, што беларускія грамадзяне не змаглі трапіць у некаторыя краіны, дзе можна атрымаць візу непасрэдна пасля прыбыцця. Да ліку такіх дзяржаваў адносяцца Егіпет, Турцыя, Туніс і некаторыя іншыя.

Дарэчы, калі грамадзяне, якія маюць пашпарты старэйшыя за 10 гадоў, не збіраюцца атрымліваць шэнгенскую візу ці падарожнічаць па некаторых іншых замежных краінах, то ім не варта звяртацца па новыя дакументы. Напрыклад, для паездак ва Украіну ці Расію няма неабходнасці мець пашпарт з тэрмінам дзеяння 10 гадоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі