Папа Рымскі Ян Павел II абвешчаны блажэнным

Абвяшчэнне блажэнным у каталіцтве з'яўляецца першай стадыяй, пасля якой ідзе кананізацыя, перадае карэспандэнт РИА Новости.

Бенедыкт XVI абвясціў Іяана Паўла II "блажэнным", пасля чаго дзве манашкі пранеслі ампулу з крывёй пантыфіка.

На плошчы Святога Пятра сабраліся дзясяткі тысяч вернікаў, у тым ліку афіцыйныя дэлегацыі з розных краін і кіраўнікі шэрагу дзяржаў. На Саборы Святога Пятра вывешаны вялікі партрэт Яна Паўла II.

Па заканчэнні святочнай імшы вернікі змогуць пакланіцца мошчам блажэннага пантыфіка, выстаўленым у Саборы Святога Пятра. Пасля завяршэння ўсіх мерапрыемстваў, прысвечаных беатыфікацыі, увечары 2 траўня - мошчы Яна Паўла II будуць перанесены з крыпты ў капліцу Святога Себасцьяна, а надмагільны камень ад магілы будзе перавезены ў Кракаў і змешчаны там у храме, які будзе асвячоны ў імя блажэннага Яна Паўла II.



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі