Палітвязню Васьковічу даволяць сустрэчу з маці толькі пасля касацыі

Днямі яна атрымала першы ліст ад сына з турмы. Ліст кароткі, на адну старонку. Яўген піша, што ў яго ўсё нармальна, ні на што не скардзіцца, просіць перадаць некаторыя рэчы і кнігі.


Рушанія Васьковіч: "У яго ўсё нармальна. Я ж ездзіла туды, да начальнікаў хадзіла. Мне сказалі, што ўсё нармальна ў яго, жывы-здаровы, дзякуй богу. Ніякіх праблемаў няма".


Але сустрэцца з сынам Рушанія Васьковіч не змагла. Сустрэча адбудзецца толькі пасля суда, калі суддзя дасць дазвол. Касацыйны суд пройдзе 14 ліпеня ў Магілёве.


Нагадаем, што Яўгена Васьковіча асудзілі на 7 гадоў калоніі строгага рэжыму. Хлопец кінуў бутэльку з запальнай сумессю ў будынак Бабруйскага КДБ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі