Пад прыезд Лукашэнкі ў Брэсцкай крэпасці разбураюць гістарычную дарогу

У Брэсцкай крэпасці іх выварочваюць з дапамогай бульдозера. Працаўнікі патлумачылі, што раней гэтыя пліты выварочвалі салдаты. Цяпер гэта робяць рабочыя. Па іх словах, пліткай хацелі выкласці дарогу да самага Буга, але потым каля ракі выклалі тэрыторыю дэкаратыўным каменем. 


Доктар урбаністыкі, архітэктар Ірына Лаўроўская неадназначна ацэньвае рашэнне:


Лаўроўская: "Было прынятае нядаўна рашэнне, што такога кшталту брук будзе адноўлены. Некаму даручылі яго вытворчасць. І гэта добра, бо страчана вельмі шмат, і трэба аднаўляць. Дзесьці ў горадзе залапіць, у крэпасці, дзе турысты ходзяць. Але на 22 чэрвеня рыхтуецца адкрыццё гэтага чарговага помніка войскам НКВД у крэпасці. І вырашана было, што вакол гэтага помніка будзе пакладзена такая самая плітка"


22 чэрвеня у Брэсце чакаюць Аляксандра Лукашэнку. І чыноўнікі вырашылі “пазычыць” плітку з дарогі. А на яе месца збіраюцца пакласці рэстаўрацыйную.


Лаўроўская ацэньвае гэтую дзейнасць у Брэсцкай крэпасці як самаўпраўства. Пагатоў, што ў 2009 годзе Навукова-метадычная Рада па пытаннях культурна-гістарычнай спадчыны пры Мінкультуры наклала табу на ўсялякія працы, не звязаныя з Сярэднявеччам, на тэрыторыі помніка нулявой катэгорыі, якім з’яўляецца Брэсцкая крэпасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі