Пад Мінскам перакуліўся турыстычны аўтобус (фота)

ДТЗ з удзелам аўтобуса адбылося вечарам ў суботу каля вёскі Паперня ў Мінскім раёне, паведамляе партал onliner.by.

Што стала прычынай аварыі, пакуль невядома. Аўтобус з’ехаў у кювет і перавярнуўся. Усяго ў ім знаходзілася 44 чалавекі. Пасажыры сцвярджаюць, што кіроўца вельмі спяшаўся вярнуцца ў Менск -- ён павінен быў вечарам выехаць у Рыгу.

Нагадаем, што ўчора на Гродзеншчыне ў ДТЗ трапілі рэйсавы аўтобус і маршрутка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі