Някляеву вярнулі канфіскаваныя год таму падчас ператрусу рэчы

"Самае цікавае, што мы нават не ведаем, хто вярнуў нам нашы рэчы. Чалавек, які іх прынёс, прадставіўся толькі ахоўнікам з КДБ, якія дзяжураць у нашай кватэры. На пытанне Ўладзіміра Пракопавіча, якую структуру ён прадстаўляе, адкруціўся маўчаннем", — распавяла "Народнай Волі" жонка экс-кандыдата.

Па словах Вольгі Някляева, вярнулі амаль усё, што канфіскавалі падчас ператрусу 18 траўня, — два ноўтбукі, кнігі, флэшкі, дакументы, чарнавікі Ўладзіміра Някляева. Сярод вернутых рэчаў не аказалася толькі трох дыскаў з фільмамі Віктара Дашука, а таксама прадукцыі кампаніі "Гавары праўду!". З Някляева ўзялі распіску ў атрыманні канфіскаваных рэчаў.

Нагадаем, што 18 траўня 2010 года ў Беларусі прайшлі масавыя ператрусы ў актывістаў кампаніі "Гавары праўду!". Тады ператрус адбыўся і на кватэры яе лідэра Някляева.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі