Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС разгледзець выдачу Беларусі крэдыту

Як паведамляе interfax.by, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў яшчэ ў канцы лістапада адзначыў, што на сённяшні дзень у той праграме, якую рэалізуе Беларусь, не ўсе паказчыкі выконваюцца.

Такім чынам, кажа Сілуанаў, неабходна ўдакладніць выкананне гэтых параметраў і па выніках прыняць рашэнне.

Нагадаем, што наша краіна атрымала ўжо тры траншы стабілізацыйнага крэдыту ЕўрАзЭС. Чацвёрты з іх на суму 440 мільёнаў долараў мусіў прыйсці ў Мінск у снежні.

Фота — pasmi.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі