Нецвярозы акрабат пашкодзіў чатыры прыпаркаваныя машыны

Спачатку хлопец заскочыў на капот “Мазды”, затым на яе дах, затым, добра адштурхнуўшыся, стаў пераскокваць на дахі машын, што стаялі побач: “Опель-Зафіра”, “Вольва V40”, “Рэно-Лагуна”. Колькі разоў п’яны скакун зрываўся і падаў на асфальт, але зноў падымаўся і заскокваў на машыны.

У выніку гэтых акрабатычных эцюдаў аўто былі добра памятыя, шкоду ацэньваюць у 8,5 млн рублёў. Спартоўцу цяпер пагражае да 3 год пазбаўлення волі за хуліганства, паведамляе сайт ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі