Немцы пачалі запраўляць машыны хлебам і булкамі

Навукоўцы нямецкага Інстытута харчовых тэхналогій у горадзе Лемга прыдумалі змешваць чэрствы хлеб з вадой і ў працэсе яго браджэння атрымліваць біяэтанол. У Нямеччыне штогод выпускаюць 600 тысяч тон лішняга хлеба і таму ёсць праблема з утылізацыяй гэтых адкідаў.

Першая партыя эксперыментальнага паліва ўжо гатовая: завод па вытворчасці спірту ў Рокштэдце перапрацаваў 10 тон старога хлеба ў 2453 літры біяэтанола. Такой колькасцю можна, згодна з законам, разбавіць амаль 50 тысяч літраў бензіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі