Вялікая частка выступу палітыка была прысвечана трагічнаму лёсу беларускіх палітвязняў і ў цэлым сітуацыі масавых рэпрэсій пасля выбараў, паведамляе БелаПАН.
"Я звяртаюся да швецкіх улад і еўрапейскай супольнасці з заклікам не пакідаць у бядзе палітычных зняволеных і іх сем'і. Гэта проста абсурд — тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Я веру ў вашу салідарнасць і прынцыповую пазіцыю. Веру ў тое, што вы не пакінеце беларускіх дэмакратычных актывістаў сам-насам са сваёй бядой", — звярнуўся Навасяд да швецкіх парламентарыяў.
"Самым галоўным патрабаваннем міжнароднай дэмакратычнай супольнасці павінна заставацца неадкладнае вызваленне ўсіх палітычных вязняў Беларусі. У еўрапейскай салідарнасці і падтрымцы таксама вельмі маюць патрэбу і астатнія дэмакратычныя актывісты, а таксама незалежныя беларускія масмедыя", — адзначыў Навасяд.
Беларускі палітык таксама правёў шэраг сустрэч у Міністэрстве замежных спраў Швецыі, сустрэўся з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый.
Навасяд заклікаў швецкі парламент падтрымаць беларускіх палітвязняў
Старшыня аргкамітэта па стварэнні Партыі свабоды і прагрэсу Ўладзімір Навасяд 3 сакавіка выступіў у швецкім парламенце з дакладам пра сітуацыю ў Беларусі.
-
10:40 23.03.2023
-
12:58 25.07.2022