НАТО не баіцца расійска-беларускіх ваенных вучэнняў

Але мае "усе неабходныя планы для абароны краін-чальцоў альянсу". Пра гэта Расмусэн заявіў у Вільні, адказваючы на пытанне пра вучэнні "Захад-2013", якія Расія і Беларусь плануюць правесці ў верасні.


Як паведамляе Росбалт, Расмусэн заклікаў Расію прадставіць альянсу больш інфармацыі пра ваенныя вучэнні. Па словах генсака НАТО, "вельмі важна дэманстраваць адкрытасць і поўную транспарэнтнасць, калі гаворка ідзе пра ваенныя вучэнні".

Раней заклапочанасць расійска-беларускімі вучэннямі “Захад-2013” выказаў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі і былы міністр нацыянальнай абароны Польшчы Рамуальд Шарамецьеў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі