Надвор'е не радуе: чатыры дні снег, потым дождж

У аўторак на большай тэрыторыі краіны будзе снег і мокры снег, на паўднёвым усходзе — снег з дажджом. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу да -8, днём -3...+3°С.

У сераду — таксама кароткачасовы снег, мокры снег і снег з дажджом. На дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы да -5, пры праясненнях — да -8, а ўдзень — ад -3 да +5 на паўднёвым захадзе краіны.

У чацвер тэмпература пачне расці, снег будзе паступова раставаць. У першы дзень лістапада чакаецца мокры снег і дождж, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература ўначы -6...+1, удзень — ад -1 да +8 на паўднёвым-захадзе.

У пятніцу таксама ападкі, але гэта ўжо будзе дождж. Тэмпература паветра ўначы — -2...+6, удзень — ад +1 да +12 на паўднёвым захадзе краіны.

У суботу пацяплее. Калі ўначы чакаецца 1-7 цяпла, дык удзень — 3-10 вышэй за нуль.

Фота — primetu.blogspot.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі