Нацбанк узяўся за абменнікі, дзе не прадаюць валюту

Як паведамілі БЕЛТА ў Нацбанку, апошнім часам у сацыяльных сетках і на інтэрнэт-форумах сталі рэгулярна з’яўляцца паведамленні пра адсутнасць валюты ў тым ці іншым абменніку. Пры гэтым спецыялісты мяркуюць, што ніякіх аб’ектыўных прычынаў для гэтага няма. У Нацбанку такім чынам не бачаць перадумоваў для рэзкай дэстабілізацыі сітуацыі на валютным рынку: банкі маюць у сваім распараджэнні дастатковую колькасць валютных сродкаў, каб забяспечыць аператыўнае падмацаванне абменнікаў і кас.

Разам з тым спецыялісты прызнаюць, што на валютным рынку могуць узнікаць сітуацыі, калі ў пэўным пункце абмену валют не хапае наяўных грошай. Але “падобныя сітуацыі не абумоўленыя нейкімі аб’ектыўнымі прычынамі і звязаныя, як правіла, з суб’ектыўнымі фактарамі, у тым ліку з гэтак званым чалавечым фактарам, то бок, з працай непасрэдна касіраў”, — запэўніваюць у галоўнай фінансавай установе краіны.

Паведамляць пра адсутнасць валюты ў абменніках можна па тэлефоне (017) 306-00-02, або па адрасе электроннай пошты [email protected]

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі