На Віцебшчыне лён падымаюць з-пад снегу (дакумент)

Нягледзячы на тэлефанаграму старшыні Віцебскага аблвыканкаму Аляксандра Косінца, у якой было сказана, што ільну на палях да 22 кастрычніка не павінна быць, на глыбоцкіх палетках лён яшчэ застаецца.

29 кастрычніка некалькі дзесяткаў чалавек з прадпрыемстваў і арганізацый горада чакалі адпраўкі "на лён". Але ў апошні момант кіраўніцтва рашэнне адмяніла, бо на палях ляжаў снег. А вось навучэнцам ліцэя ў гэтым плане не пашанцавала, бо ім давялося падымаць лён з-пад снегу.

Нагадаем, што ўборка ільну у сельскай гаспадарцы Беларусі, у адрозненне ад нашых еўрапейскіх суседзяў, яшчэ патрабуе шмат ручной працы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі