На судзе над Сашам Варламавым выступілі беларускія дыпламаты

Як адзначае tut.by, на сёння гэтыя сведкі — адзіныя, хто паведаміў не толькі пра службовыя, але яшчэ і пра сяброўскія адносіны з Варламавым.
 
Нагадаем, што сярод іншага Варламава вінавацяць у выкарыстанні ў асабістых мэтах бюджэтных сродкаў, якія выдаткоўваюцца на правядзенне фэсту "Млын моды" за мяжой. Абвінавачваны ж запэўнівае, што не толькі патраціў усе да адной бюджэтнай капейкі, але яшчэ і ўкладваў у фэст і свае, і спонсарскія грошы.
 
Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне, а цяпер начальнік упраўлення замежнапалітычнага аналізу МЗС Уладзімір Скварцоў пазнаёміўся з Варламавым у 2001 годзе. Скварцоў кажа, што падтрымліваў з мадэльерам "службовыя, у нейкай меры таварыскія адносіны".
 
Па словах дыпламата, Варламаву даводзілася эканоміць нават на транспартных выдатках. Сведка пацвердзіў, што некалькі разоў мадэльер, скардзячыся на недахоп грошай, "прасіўся пераначаваць у амбасаду".
 
Былы дарадца беларускай амбасады ў Нямеччыне, а цяпер начальнік упраўлення Еўропы МЗС Сяргей Маліноўскі распавёў суду, што ў якасці партнёра для "Млына моды" знайшоў вядомую Галерэю Лафает. "Гэта працуе на імідж краіны", — адзначыў Маліноўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі