На Кастрычніцкай у Мінску затрымалі малітоўцаў

Сярод затрыманых Ганна Шапуцька, Таццяна Кім, Алесь Макаеў, Ніна Багінская і яшчэ 3 чалавекі. Пра гэта па мабільным тэлефоне паведаміла адна з затрыманых, Ганна Шапуцька. Спачатку яна паведаміла, што ім не даюць сабрацца для малітвы каля дзясятка супрацоўнікаў міліцыі ў цывільным, таму яны накіроўваюцца з Кастрычніцкай да Чырвонага касцёла. А праз 5 хвілінаў яна ўжо патэлефанавала з аўтобуса, і паведаміла, што іх затрымалі на выхадзе з плошчы.
 
Акрамя пералічаных асобаў у міліцыю таксама забралі Наталлю Баярын, Алену Талстую і выпадковага мінака Аляксандра Кальянава, паведамляе прэс-служба БХД.
 
Нагадаем, што ўжо больш за тыдзень актывісты і вернікі а 19.00 збіраліся на Кастрычніцкай, маліліся на ружанцы за Беларусь і вызваленне палітвязняў, а затым ішлі на традыцыйную малітву да Чырвонага касцёла. Міліцыя паабяцала разганяць гэтыя малітоўныя акцыі. Пра гэта 14 лістапада заявіў начальнік Цэнтральнага РАУС Мінска Віктар Радзевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі