На фестываль "Соседний мир" паедуць Step Hall і "Йо-Йо"

У фінале беларускага адбору на фестываль "Соседний мир", які пройдзе ў Керчы 27-29 ліпеня, з вялікім адрывам перамог фанк-гурт Step Hall. І гэта нягледзячы на тое, што калектыў выступіў без свайго вакаліста ды гітарыста, які звычайна робіць асноўнае шоў падчас выступу.

Nizkiz - 4-е месца

 

Паводле правілаў адбору з дзевяці фіналістаў наведвальнікі выбіралі чатыры лепшыя гурты, з якіх пераможцаў вызначала журы. У выніку Step Hall выступяць на галоўнай сцэне "Соседнего мира 2012" разам з гуртамі "Ляпис Трубецкой", Noize MC, "Бумбокс" ды іншымі.


"Мы пакуль не ведаем, колькі будзем выступаць, — каментуе свой будучы выступ басіст Step Hall Ігар Латушка. — Будзе адзін творчы кавер, хутчэй за ўсё на Майкла Джэксана, але ў фанкавым варыянце. Ну і нашыя песні з новага альбома, якія мы зараз запісваем і які будзе гатовы ў верасні. Нам засталося запісаць адзін вакал на адной з песень, перкусійныя моманты, ну і звесці".


На другім месцы апынуўся гурт "Йо-Йо". Ска-каманда выступіць на фестывальнай сцэне "Солнце", а таксама запіша сінгл з трох трэкаў на студыі "Осмос". Трэцяе месца заняў гурт "Девятый миллиметр", якому дасталіся тры бясплатныя рэпетыцыі на студыі "BOOM" і 10% зніжка на аўтобусны тур на фестываль. І чацвертае месца ды спецыяльны прыз ад цэнтра "Свои" — дапамога ў прасоўванні гурта ў краінах СНД — забраў гурт Nizkiz. Закрываў адбор ска-гурт J-J BINGZ, які таксама выступіць на фэсце "Соседний мир", але ўжо самастойна.

Падлік галасоў

Пераможцы Step Hall

Сябра журы, арганізатар канцэртаў Павел Кашырын

Acid Head

Аня Хітрык пільна сочыць за выступам мужа (гурт "Девятый миллиметр")

"Девятый миллиметр"

Журы вельмі ўражанае

The Silicon не прайшлі выключна з-за галасавання гледачоў, журы іх паставіла на другое месца

Вар'яты "Йо-Йо" - другое месца

Адмысловыя госці J-J BINGZ

Вынікі:

Step Hall — 54 голасы ад гледачоў і 318 балаў ад журы.
"Йо-Йо" — 47 галасоў ад гледачоў і 305 балаў ад журы.
"Девятый миллиметр" — 38 галасоў ад гледачоў і 279 балаў ад журы.
Nizkiz — 37 галасоў ад гледачоў і 278 балаў ад журы.
The Silicon — 29 галасоў ад гледачоў і 310 балаў ад журы.
Landau — 22 галасы ад гледачоў і 227 балаў ад журы.
Acid Head — 12 галасоў ад гледачоў і 221 бал ад журы.
Weesp — не выступалі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі