На будаўніцтва дачы ў Беларусі адвядуць толькі тры гады

Такія нормы закладзеныя ў прэзідэнцкі ўказ №520, які быў падпісаны сёння, паведамляе БЕЛТА. Дакумент прыняты ў мэтах развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва. Таксама яго задача — скараціць колькасць незавершаных будоўляў жылых дамоў і дач.

Калі грамадзянін узяў сабе ўчастак пад будаўніцтва, ён павінен паставіць жылы ці дачны дом не болей чым за тры гады. Праўда, калі матэрыяльнае становішча гаспадара раптам пагоршыцца, яму могуць даць яшчэ два гады за завяршэнне будоўлі. Прадугледжаны і механізм кансервацыі будаўніцтва, калі яго з нейкіх уважлівых прычын немагчыма працягнуць. Але тэрмін такой кансервацыі таксама будзе абмежаваны трыма гадамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі