На "Басовішчы" выступяць гурты PaNaNieba i Pawa

 "Гэтае "Адборышча" было ў пэўным сэнсе эксперыментам. Мы запрасілі 5 гуртоў і хацелі паглядзець, каму сапраўды належыць выступаць на фестывалі. Толькі 3 дні таму гурты даведаліся пра тое, што будуць граць у конкурсе. На "Адборышча" прыйшлі 2 гурты. Гэта значыць, што ім сапраўды належыць там сыграць. І таму яны сыграюць на "Басовішчы", - знайшла выйсце з сітуацыі новая арганізатарка фэсту Ганна Пякарская.

Нагадаем, разам з PaNaNieba i Pawa пазмагацца за ўдзел у "Басовішчы" мусілі таксама каманды Sonika, рускамоўныя Acid Head і Inside Us. Аднак па невядомых прычынах гурты на адборы так і не з'явіліся.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі