Музыка Drum Ecstasy загучыць у трох расійскіх фільмах

Праўда, імя яго лідар бубначоў Філіп Чмыр не называе, каб не сурочыць. Прычым, кажа Філіп, для гэтага экшэну музыкам давялося шукаць у сваіх сховішчах вольны матэрыял. Таму што, напрыклад, альбом “Play Loud”, які б ідэальна пасаваў зместу “фільму вядомага рэжысёра”, ужо набыты.

Філіп Чмыр: “З’явілася прапанова набыць у нас “Play Loud”. Але “Play Loud” у нас цалкам аддадзены фільму “Селитра номер семь” беларускай вытворчасці, які нам вельмі спадабаўся, таму ў нас няма вольнай музыкі. І ў сувязі з тым, што трэба нешта рабіць, мы тэрмінова “пашкраблі па засеках” — матэрыялу ў нас шмат, і цяпер рыхтуем прапановы для гэтых фільмаў”.

За два тыдні Drum Ecstasy зрабілі канцэртны варыянт “новых твораў для фільмаў”, сыгралі іх на канцэрце, запісалі яго дэма, адправілі рэжысёрам стужак, і цяпер вядуць з імі перамовы. Дарэчы, матэрыял для фільмаў, мяркуе Філіп Чмыр, атрымаўся ў бубначоў даволі цяжкім і недзе нават жорсткім — акурат для экшэнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі