Мінскі стадыён "Дынама" будуць рэканструяваць беларусы

Яе ўдзельнікі прагаласавалі за ўваходжанне БФФ у склад ААТ "Дынама-Арэна", якое зоймецца рэканструкцыяй. Федэрацыя будзе кансультаваць забудоўшчыка, каб забяспечыць адпаведнасць арэны ўсім патрабаванням ФІФА і УЕФА.

Як паведамляе БелаПАН, фінансаваць рэканструкцыю будзе вядомы бізнэсмен Юрый Чыж і, магчыма, адзін з буйных банкаў.

Нагадаем, летам 2012 года тэндэр на рэканструкцыю стадыёна выйграла венгерская кампанія "Грабаплан". Меркавалася, што для яе спатрэбіцца 145 мільёнаў еўра. Аднак восенню 2012-га на паседжанні ў Аляксандра Лукашэнкі рашэнне аб прыцягненні венграў было перагледжанае.


Стадыён "Дынама" пераробяць паводле нямецкага праекту (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі