"Белэнерга": выбухаў і пажараў у нас не было

Як распавялі БЕЛТА ў "Белэнерга", будзе заменены блочны трансфарматар. Як паказала дыягностыка, магчыма гэта толькі ў заводскіх умовах.

Пры гэтым яшчэ раз было адзначана, што выбухаў і пажараў на Мінскай ЦЭЦ-5 не было.

Нагадаем, чуткі пра выбух на ЦЭЦ-5 з'явіліся ў пачатку студзеня сёлета. Чыноўнікі "Белэнерга" тады паведамілі, што ў адным з элементаў газатурбінай устаноўкі ПГУ-400, зробленай у Кітаі, нечакана загарэлася дызельнае паліва. Але адбылося гэта яшчэ 2 лістапада. Для выяўлення прычынаў і тэхнічнага стану турбіны яе разабралі і правялі дыягностыку.

Фота — darriuss.livejournal.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі