“Мінск” зноў не адолеў “Гомель”

Матч прайшоў 29 верасня на сталічным стадыёне “Дынама” у рамках 26-га тура чэмпіянату краіны па футболе сярод каманд вышэйшай лігі.

У гэтым сезоне мінчане яшчэ ніводнага разу не змаглі перамагчы “Гомель”. 29 красавіка іх сустрэча скончылася з лікам 1:2 на карысць “Гомеля”, а 8 ліпеня каманды разышліся з нічыёй — 2:2. І вось яшчэ адна нічыя.

Нагадаем, што 28 верасня адбыўся яшчэ адзін матч у межах гэтага тура першынства краіны: БАТЭ разграміў “Нёман” з лікам 5:1. 30 верасня 26-ты тур завершыцца трыма гульнямі: “Брэст”“Дынама”, “Нафтан” — “Тарпеда-БелАЗ”, “Славія” — “Шахцёр”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі