Мінгарсуд пакінуў штраф шматдзетнай маці

Такую кару ёй прысудзілі 9 снежня мінулага года за пратэст супраць смяротнага пакарання, вынесенага абвінавачаным у выбуху ў метро Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву.

Нагадаем, што жанчына разам з дзецьмі зладзіла флэш-моб у цэнтры Мінску. З самаробным плакатам супраць смяротнай кары яна прайшла да Адміністрацыі прэзідэнта. Праз пару дзён пераапранутыя міліцыянты схапілі яе каля дома, завезлі ў суд, дзе і вынеслі вырак.

12 студзеня шматдзетная маці спрабавала абскардзіць прысуд у гарадскім судзе, але безвынікова. Як паведамляе Радыё "Свабода", цяпер Гацура будзе звяртацца да старшыні Мінскага гарадскога суда. А калі і ён не задаволіць скаргу, то ў Вярхоўны суд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі