Міліцыянты просяць Ірыну Халіп парваць заяву на выезд

Сустрэча з ёй адбылася 7 лютага на Сядзібе БНФ у рамках Марафону салідарнасці з палітвязнямі.

Нагадаем, што Ірыну Халіп пакаралі за падзеі 19 снежня 2010 году двума гадамі зняволення з адтэрміноўкай на два гады. Журналістка павінна з 10 вечара да раніцы быць дома, штотыднёва адзначацца ў міліцыі, да яе ў любы час могуць прыйсці міліцыянты з праверкай. Цягам двух гадоў Халіп не можа выязджаць з Мінску.

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова казаў, што журналістка можа выехаць з Беларусі, але сама не хоча. Ірына Халіп напісала заяву ў інспекцыю, дзе яна стаіць на ўліку. Яна хоча атрымаць дазвол на паездкі да мужа Андрэя Саннікава ў Лондан і ў Маскву ў рэдакцыю "Новой газеты", дзе працуе.

У інтэрв'ю Радыё "Свабода" журналістка кажа, што за два тыдні яна не атрымала адказ на сваю заяву. А неафіцыйна міліцыянты рэкамендуюць парваць гэтую паперу, адзначае Халіп.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі