Ці стане 2025 год вырашальным для беларусаў, дэмсіл і Беларусі — эфір

Франак Вячорка

Франак Вячорка / Еўрарадыё

Чым бліжэйшы “электаральны” 2025 год, чым далей у гісторыю адыходзіць год 2020-ы і яго палітычны і грамадскі ўздым, тым больш пытанняў, прэтэнзій і патрабаванняў узнікае ў беларусаў да лідараў дэмсіл асабіста і да дзейнасці розных структур агулам. Усё гучнейшыя галасы з намёкамі, што і лідарцы дэмсіл трэба ў 2025 годзе “пацвердзіць свой мандат”, усё больш прэтэнзій, што мала дэмсіламі для перамогі робіцца, палітвязні застаюцца за кратамі, а праблем у беларусаў за мяжой з часам менш не становіцца.

Як сталася, што дэмсілы аказаліся па-за межамі перамоўных працэсаў па вызваленні палітвязняў — ці гэта насамрэч не так? Ці сапраўды фармулёўка пра “нацыянальную лідарку” і тэрмін яе паўнамоцтваў трапіў у дакументы канферэнцыі ў апошні момант і чаму так сталася? Чаму пазбегнуць дыскрымінацыі беларусаў усё складаней і ці можа спрацаваць план Зянона Пазняка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі