Міхаіл Грабоўскі названы найлепшым гульцом тыдня

27-гадовы беларускі форвард "Таронта" ў двух матчах набраў 5 ачкоў, паведамляе сайт "Спорт Беларусь".

Другой зоркай тыдня стаў галкіпер "Нэшвіла" Пека Рыне. 29-гадовы брамнік атрымаў дзве перамогі ў дзвюх гульнях. Ён адбіў больш за 96% кідкоў.

Трэцяй зоркай абраны форвард "Атавы" Даніэль Альфрэдсан. 39-гадовы шведскі нападнік адзначыўся дзвюма закінутымі шайбамі ў двух матчах тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі