Скульптара Геніка Лойку асудзілі на 5 сутак

На падставе сведчанняў міліцыянтаў суддзя напісала ў пастанове, што Лойка "выкрыкваў "Гавары па-беларуску!" і "Трэба змагацца за беларускую мову".

Як паведамляе Радыё "Свабода", Лойка патрабаваў весці працэс па-беларуску, але суддзя адмовіла. Больш за тое, яна запатрабавала, каб сам Генік Лойка прадставіўся па-руску і забараніла адвакатцы выступаць па-беларуску. Жонка Лойкі Алена прапанавала сябе ў ролі перакладчыцы, але суддзя адхіліла гэтую прапанову.

Суддзя Лапо была адной з 84 суддзяў, якія каралі адміністратыўным арыштам удзельнікаў акцыі 19 снежня 2010 года.

Фота з суда — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі