Масква і Мінск абмяркуюць пастаўкі нафты праз 2-3 тыдні

Паводле слоў Дворкавіча, у аўторак падчас яго візіту ў Беларусь пытанне паставак нафты не ўздымалася, абмяркоўвалася толькі прамысловае супрацоўніцтва. Але да абмеркавання балансу паставак у Беларусь нафты і нафтапрадуктаў на 2013 год вернуцца ў канцы лютага — у пачатку сакавіка.

РІА "Новости" нагадвае, што раней Расія і Беларусь ўзгаднілі аб'ём паставак расійскай нафты ў першым квартале 2013 года на ўзроўні 5,75 млн тон, аднак па гадавога аб'ёму перамовы яшчэ працягваюцца. Беларускі бок настойваў на атрыманні з Расіі 23 мільёнаў тон нафты, Расія ж прапаноўвала падпісаць баланс у аб'ёме 21 млн тон. У 2012 годзе аб'ём пастаўленай у нашу краіну нафты склаў каля 21,5 млн тон.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі