Маладая шведка скрала цягнік і ўрэзалася ў дом

20-гадовая зламысніца цяжка параненая трапіла ў бальніцу, перадае Aftonbladet.se. Уначы (каля 2.30) 20-гадовая жанчына сагнала цягнік паблізу станцыі Saltsjöbanen. У ім не было пасажыраў.

Прадстаўнік стакгольмскай паліцыі Ульф Ліндгрэн заявіў, што адсутнасць ахвяраў у гэтых абставінах — неверагодны цуд.

Цяпер на месцы здарэння паліцыянты, пажарнікі і чыгуначнікі вядуць расследаванне, як стала магчымым, каб юная авантурыстка бесперашкодна сагнала цягнік. І дзе, у прыватнасці, яна ўзяла неабходны ключ.

Фота — ru.tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі