Пра гэта заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Уладзімір Макей, кажучы аб праведзеных сёння кадравых зменах ва ўрадзе, Адміністрацыі Прэзідэнта, Камітэце дзяржкантролю.
Паводле яго слоў, "абнаўленне кадравага рэестра адбудзецца фактычна на 90%". Пры гэтым, як падкрэсліў Макей, "ні пра якое адхіленне непажаданых гаворка не ідзе".
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта адзначыў, што прыйдуць людзі з новымі падыходамі, якія прынясуць максімальную аддачу, перадае БЕЛТА.
Макей: Пра адхіленне непажаданых гаворка не ідзе
У бліжэйшыя дні кіраўнік дзяржавы правядзе чарговыя прызначэнні, якія закрануць намеснікаў кіраўнікоў міністэрстваў і ведамстваў
-
12:58 25.07.2022